27 красавiка 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: ураган, што абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае

3
Сіноптыкі: ураган, што абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае
Фота: meduza.io

Са слоў сіноптыкаў, цыклон далёка ад нашай краіны, таму ягоны ўплыў не адчуваецца.

Такі ўраган, які абрынуўся на Маскву, Беларусі не пагражае.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказала сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Кацярына Сумак, паведамляе «Еўрарадыё».

Паводле ейных слоў, цыклон далёка ад нашай краіны, таму яго ўплыў адчуваецца мала.

«Найабліжэйшыя дні такіх прыродных катаклізмаў, як здарылася ў Маскоўскай вобласці, у Беларусі чакаць не варта», - сказала сіноптык.

Як паведамляў Charter97.org, у Маскве падчас урагану загінулі не менш за восем чалавек, дзясяткі атрымалі траўмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках