23 траўня 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Трызненне ад чыноўнікаў з нагоды выпускнікоў

16
Фотафакт: Трызненне ад чыноўнікаў з нагоды выпускнікоў
Фота: onliner.by

Бацькам выпускнікоў прапануюць падпісаць абсурдны «дакумент».

Чытач «Салідарнасці» Яўген даслаў «дакумент», які прапануюць падпісаць бацькам.

«Вось такі шматок паперы сын прынёс з гімназіі», - піша Яўген.

«Каму прыйшло ў галаву гэтае трызненне і фармалізм?» - абураецца чытач. - «Як быццам бацькі ў астатні час не нясуць адказнасці за сваё дзіця!»

Самае ж цікавае палягае ў тым, што як раз у названы прамежак часу 30 траўня выпускнікам прапанавалі наведаць канцэрт Ягора Крыда. «Але чамусьці адказнасць за дзяцей павінны несці бацькі, а не прадстаўнікі навучальнай установы, якая заклікала вучняў на гэтае мерапрыемства», - канстатуе Яўген.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках