26 красавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх школьнікаў зганяюць на канцэрт расейскага поп-спевака

29
Менскіх школьнікаў зганяюць на канцэрт расейскага поп-спевака

З выпускнікоў сталічных школ збіраюць па 35 рублёў на «Апошні званок» Ягора Крыда.

У сталічных школьнікаў і дзесяцікласнікаў збіраюць па 35 рублёў на апошні званок. Але пройдзе ён не ў школе і не ў рэстарацыі а ... на «Мінск-арэне», на канцэрце расейскага спевака Ягора Крыда і гурта «Mband» 30 траўня, паведамляе «Еўрарадыё».

Квіткі на канцэрт прадаюць праз... школы. Абавязалі набыць пэўную колькасць. Школы ў шоку, у адміністрацыі адной з іх паведамілі, што грошы браць няма адкуль: не здаюць. Некаторыя ўстановы адукацыі ўвогуле адмовіліся ад такога апошняга званка.

У камітэце адукацыі Менгарвыканкама нечакана даведаемся, што ісці на апошні званок... школьнікі надумалі самі.

- Гэта пробны праект арганізацыі апошняга званка, як гэта робіцца ў Маскве, у Расеі. Арганізатары рабілі апытанне, каго б яны хацелі бачыць. І выбралі гэтага выканаўцу, большасцю галасоў. Ніхто нікога не прымушае, бацькі таксама выбіралі. Ніхто нікому нічога не навязвае, - запэўніваюць у камітэце адукацыі.

Як высвятляем, канцэрт Ягора Крыда арганізоўвае... сама «Мінск-арэна». А яны, нібыта, праводзілі апытанне сярод школьнікаў, каго тыя хочуць бачыць на канцэрце.

- Школьнікі самі выказалі такое жаданне, мы рабілі апытанне ў сацыяльных сетках, бо яны папулярныя ў моладзі цяпер, - адказваюць у «Мінск-арэне».

Спрабуем усё ж даведацца падрабязнасці.

- А дзе было апытанне, можа нейкі папулярны паблік?

- Гэтых дэталяў цяпер не скажу, спецыялісты рабілі.

- А якія яшчэ варыянты былі?

- Шэраг гуртоў там быў у такім стылі.

- А шмат квіткоў ужо школьнікі купілі?

- Прыходзьце на канцэрт і ўбачыце тады.

Такім чынам, ні дэталі апытання, ні яго вынікі арганізатары паведаміць не здолелі.

Міністэрства адукацыі ў курсе, што такі канцэрт будзе. Але ўдзел у такім апошнім званку - толькі на жаданне.

- Гэта такая прапанова, як можна правесці апошні званок. Але ніякіх загадаў на гэты конт няма, гэта дакладна. Таму тут ніхто нікога прымусіць не можа.

Канцэрт Ягора Крыда і гурта «Mband» адбудзецца 30 траўня, квіткі каштуюць ад 27 да 47 рублёў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках