26 траўня 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі менскіх школьнікаў узбунтаваліся супраць расейскай папсы

19
Бацькі менскіх школьнікаў узбунтаваліся супраць расейскай папсы

Класны кіраўнік прымушае выпускнікоў купіць квіткі на канцэрт Ягора Крыда.

Вучні 9 класа і іхныя бацькі абурыліся, калі класны кіраўнік папрасіў здаць па 25-35 рублёў на выступ Ягора Крыда і гурта «MBAND». Ва ўправе адукацыі адказалі: гэта проста рэкамендацыя.

- Днямі ў агульную групу ў Viber класны кіраўнік напісаў, што ўсім цэнтралізавана трэба купіць квіткі на канцэрт нейкага Крыда. Гэты загад дала ўправа адукацыі і на канцэрт дзеці пойдуць замест экскурсіі, - распавядае tut.by маці вучня 9 класа сталічнай гімназіі Савецкага раёна. - У групе пачалося гарачае абмеркаванне. Па-першае, дзеці самі не хочуць ісці на Крыда, ён многім наогул не падабаецца. Па-другое, чаму мы павінны спансаваць расейскі шоў-бізнэс?

Бацькі надумалі не здаваць ніякіх грошай і звярнуліся ў рэдакцыю парталу.

30 траўня ў «Мінск-Арэне» адбудзецца канцэрт «Апошні званок 2017». «Свае найлепшыя гіты выканаюць самыя папулярныя артысты новага пакалення - Ягор Крыд і гурт «MBAND», - гаворыцца ў афішы. Частка квіткоў не распрададзеная.

- Распараджэнне ніякага не было, гэта няпраўда. Проста разглядаецца новы фармат правядзення апошняга званка. Так, запрашаюцца вучні на «Мінск-Арэну», але гэта ўсё на добраахвотных пачатках. Калі нашыя дзеці зацікаўлены будуць, то, вядома, яны туды пойдуць. Калі не - ім будуць прапанаваныя іншыя формы: ці экскурсіі, ці дыскатэка ва ўстанове адукацыі, - каментуе Інэса Сабаленка, начальніца ўправы адукацыі, спорту і турызму Савецкага раёна.

- Інэса Мікалаеўна, калі дзеці не хочуць ісці на гэты канцэрт, яны маюць права адмовіцца?

- Вядома, ніхто не можа прымусіць дзіця або аднаго з бацькоў купіць білет на канцэрт без ягонага жадання.

Ва ўправе адукацыі Савецкага раёна адзначылі, што квіткі на «Апошні званок 2017» яшчэ ніхто не купляў, пакуль ідзе «тлумачальная праца».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках