17 чэрвеня 2024, панядзелак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі са спаленай друкарні ў Харкаве звярнуўся да свету

4
Зяленскі са спаленай друкарні ў Харкаве звярнуўся да свету
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Пра што гаварыў прэзідэнт Украіны?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з Харкава запісаў зварот да лідараў свету, каб тыя дапамаглі ўсталяваць сапраўдны мір, а не перапынак паміж ударамі.

«Для іх гэта задавальненне – спальваць. Мы ўсе ведаем, з кім маем справу. Расеяй кіруюць людзі, якія хочуць зрабіць нормай спальваць жыццё, разбураць гарады і вёскі, падзяляць народы і сціраць нацыянальныя межы вайной.

Няма нацыі, якая здольная спыніць такую вайну толькі сваімі намаганнямі. Патрабуецца ўдзел лідараў свету.

Ці хоча Расея дыялогу? Украіна мае самы вялікі ў свеце досвед падману з боку Расеі на перамовах. Падману, які, сярод іншага, быў прыкрыццём Расеі для падрыхтоўкі гэтай вайны. І менавіта таму патрэбныя глабальныя намаганні – саміт міру з удзелам лідараў, якіх Расеі не падмануць», – сказаў Зяленскі.

Зяленскі дадаў, што Украіна мае пацвярджэнне ўдзелу ўжо больш як 80 дзяржаваў.

«Я звяртаюся да лідараў свету, якія пакуль што ўбаку ад глабальных намаганняў у падрыхтоўцы саміту міру: да прэзідэнта Байдэна, лідара Злучаных Штатаў, да прэзідэнта Сі, лідара Кітая. Мы не хочам, каб, гэтак сама як гэтыя кнігі, згарэў Статут ААН. Спадзяюся, не хочаце і вы. Калі ласка, выявіце ваша лідарства ў набліжэнні міру – міру, а не паўзы паміж ударамі.

Высілкі сусветнай большасці – гэта найлепшая гарантыя выканання абавязальніцтваў. Калі ласка, падтрымайце саміт міру сваім асабістым лідарствам і ўдзелам», – сказаў Зяленскі.

Саміт у Швэйцарыі пройдзе 15–16 чэрвеня, а папярэднічаць яму будзе сустрэча лідараў краінаў G7 у Італіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках