17 чэрвеня 2024, панядзелак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

F-16 могуць кардынальна змяніць сітуацыю на фронце: Генерал ЗША раскрыў дэталі

9
F-16 могуць кардынальна змяніць сітуацыю на фронце: Генерал ЗША раскрыў дэталі
Фота: Charter97.org

Колькасць знішчальнікаў мае значэнне.

Генерал-лейтэнант запасу Паветраных сілаў ЗША Дэвід Дэптула заявіў, што Украіна павінна была атрымаць F-16 яшчэ два гады таму, але цяпер пра гэта гаварыць няма сэнсу. Паводле ягоных словаў, чым большая колькасць гэтых самалётаў будзе ва УСУ, тым мацнейшым будзе ўкраінскае войска ў будучыні.

«Украіне трэба рыхтавацца да выкарыстання гэтых самалётаў у той колькасці, якую яна атрымлівае цяпер. F-16 павялічаць патэнцыял Паветраных сілаў УСУ. Аднак колькасць мае значэнне. Чым больш F-16 і чым больш дасканалыя версіі F-16 Украіна зможа атрымаць, тым мацнейшыя будуць УСУ ў будучыні. Краіны-партнёркі павінны павялічыць колькасць знішчальнікаў F-16, якія вылучаюцца Украіне; павінны падаць удасканаленыя блокі F-16, а таксама сучаснае ўзбраенне для F-16. Гэта стане прадаўжэннем узмацнення магчымасцяў Паветраных сілаў», – адзначыў Дэптула ў інтэрв'ю АрміяInform.

Таксама ён дадаў, што Украіне трэба вырабляць як мага больш беспілотнікаў, каб эфектыўна выкарыстоўваць іх на фронце.

«Для таго каб удасканаліць выкарыстанне дронаў у гэтай вайне, Узброеным сілам Украіны трэба вырабляць як мага больш БПЛА з далёкім радыусам дзеяння і значнай баявой нагрузкай. Гэта дазволіць біць па ключавых цэлях у РФ і знізіць здольнасць расейцаў разгортваць свае сілы ва Украіне. У расейцаў не можа быць недатыкальных цэляў», – запэўніў генерал-лейтэнант.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках