27 красавiка 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала адзінай краінай, дзе «выйграла» Ле Пэн

31
Беларусь стала адзінай краінай, дзе «выйграла» Ле Пэн

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў сярод французаў, якія жывуць за мяжой, Марын Ле Пэн перамагла толькі ў адной краіне.

І гэтая краіна — Беларусь.

У нашай краіне за Ле Пэн прагаласавала 27,4% выбарцаў, тады як за Макрона — 22,6%, піша nn.by.

Высокі вынік кандыдатка Нацыянальнага фронту атрымала таксама ў Туркменістане, але там яна апынулася на другім месцы пасля Макрона. У Расеі Ле Пэн перамагла ў Екацярынбургу, але моцна адстала ў Маскве і Пецярбургу. Французы Менска, такім чынам, галасавалі прыкладна гэтак жа, як французы расейскай правінцыі.

У той жа час у цэлым сярод французаў замежжа Ле Пэн зусім не папулярная. Яна атрымала на замежных участках усяго 6,5% галасоў супраць 40,4% у Макрона.

Цяжка сказаць, ці гэта тлумачыцца ўплывам падкантрольных дыктатараў СМІ, якія малююць становішча ў Еўразвязе катастрафічным.

Імаверна, большасць грамадзян Францыі ў Беларусі — гэта не спадчынныя французы, а былыя грамадзяне Беларусі, якія атрымалі французскае грамадзянства, але ў сілу тых ці іншых прычын, якія вярнуліся на жыхарства на радзіму.

Усяго на консульскім участку Францыі ў Беларусі зарэгістравана 103 выбарцы. З іх галасавалі 62.

У Менску, нагадаем, працуе амбасада Францыі, а ў Берасце — консульства.

Нагадаем, што на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі з 66% галасоў перамог ліберал Эмануэль Макрон.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках