26 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыю Рубцову адмовілі ў палітычным прытулку ў Нямеччыне

29
Юрыю Рубцову адмовілі ў палітычным прытулку ў Нямеччыне
Юры Рубцоў
Архіўныя фота "Радыё Свабода"

Актывіст, хутчэй за ўсё, вернецца ў Беларусь.

Пра адмову нямецкіх уладаў даць гомельцу палітычны прытулак ён напісаў у Facebook.

У каментарах актывіст Юры Рубцоў піша, што «напэўна, паедзе дадому».

Былы палітвязень ў пачатку 2016 папрасіў прытулку ў Нямеччыне і з тых часоў чакаў пастановы.

У чым «вінаваты» Рубцоў

Пераслед актывіста пачаўся яшчэ ў 2013 годзе. Руцбоў пратэставаў у Гомелі супраць ўвядзення кантрактнай сістэмы. Яго некалькі разоў саджалі ў ізалятар паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў. Актывіст абвяшчаў галадоўкі і абскардзіў судовыя пастановы, нагадвае «Белсат».

Юрыя Рубцова затрымалі пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях-2014» у Менску 26 красавіка за кашулю з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». Юрый назваў адміністрацыйны працэс над ім «судзілішчам», а суддзяў, які выносяць незаконныя судовыя пастановы, «падоннем». За гэта яго асудзілі паводле крымінальнай справы на 1 год і 6 месяцаў («Абраза суддзі або народнага засядацеля»).

Падчас адбыцця пакарання на т.нз. «Хіміі» адмовіўся працаваць праз нізкі заробак і запатрабаваў, каб яму плацілі сярэдні заробак у краіне (не менш як $500 - менавіта столькі, згодна з дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі, быў сярэдні заробак у Беларусі на той момант). Адмова стала падставай для распачынання ў дачыненні да палітвязня новай крымінальнай справы («ухіленне ад адбыцця пакарання»), згодна з якой у траўні 2015 года Юрыя Рубцова асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі. У жніўні 2015 года яго памілаваў Лукашэнка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках