27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка запусціў «таймер бязвізу»

5
Пётр Парашэнка запусціў «таймер бязвізу»
Пётр Парашэнка
ФОТА: UNIAN

Першых украінскіх турыстаў і ўрадавых чыноўнікаў у рамках уступлення ў сілу бязвізавага рэжыму прыме Літва.

У сталіцы Украіны Кіеве на плошчы перад адміністрацыяй прэзідэнта Пятра Парашэнкі запусцілі сімвалічны «таймер бязвізу», паведамляе УНІАН.

«Мы запускаем таймер, які ажыццяўляе сімвалічны адлік да ўступлення бязвізавага рэжыму з Еўразвязам. Кожная секунда, якую ён адмярае, не толькі набліжае нас да «бязвізу». Не толькі аўтарызуе ўкраінскі пашпарт на мяжы з ЕЗ, які апоўначы ператворыцца ў пашпарт еўрапейскага значэння і магчымасцяў. Не толькі запускае магутны рухавік нашых узмоцненых кантактаў з аб'яднанай сям'ёй народаў Еўразвяза. За дванаццаць гадзінаў апошні гук зваротнага адліку азначыць сімвалічнае падзенне папяровай заслоны, якая гадамі аддзяляла нас ад Еўропы», – гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў Facebook.

ФОТА: UNIAN

«I'm Ukrainian and I love freedom (Я ўкраінец – і я люблю свабоду). Гэта менавіта тое, што адчувае сёння кожны ўкраінец. Нарэшце гэта здарылася, да гэтага дня мы ішлі вельмі, вельмі доўга, і доўга яго чакалі», – сказаў Парашэнка.

Першых украінскіх турыстаў і ўрадавых чыноўнікаў у рамках уступлення ў сілу бязвізавага рэжыму прыме Літва. Туды выправіцца ўрачысты авіярэйс.

Пра гэта ішла гаворка падчас супольнага брыфінгу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ягонай калегі з Літвы Далі Грыбаўскайтэ 9 чэрвеня.

У Міністэрстве замежных справаў Украіны патлумачылі, што бязвізавы рэжым з Еўрапейскім звязам запрацуе паводле мясцовага часу кожнай краіны-чальца цягам ночы 11 чэрвеня.

ФОТА: UNIAN

Ад 11 чэрвеня для грамадзянаў Украіны ўводзіцца бязвізавы рэжым з ЕЗ. Гэта стала магчымым пасля таго, як Рада міністраў Еўразвяза 11 траўня прыняла канчатковую пастанову наконт надання Украіне бязвізавага рэжыму.

Пагадненне пра лібералізацыю візавага рэжыму будзе распаўсюджвацца на ўсе краіны ЕЗ, акрамя Вялікай Брытаніі і Ірландыі, а таксама будзе дзейнічаць у краінах шэнгенскай прасторы, якія не ўваходзяць у ЕЗ: Нарвегіі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне і Швэйцарыі. Для бязвізавых паездак грамадзянам Украіны неабходна мець біяметрычны пашпарт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках