14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: 22 чэрвеня запатрабуем вызвалення палітвязняў

10
Максім Вінярскі: 22 чэрвеня запатрабуем вызвалення палітвязняў
Максім Вінярскі
Фотa: «Радыё Свабода»

Кожны можа ўнесці свой уклад у гэта патрабаванне.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:

«...Ад нараджэння і да смерці мы звязаны з іншымі мінулым і сучаснасцю. І кожная наша правіна, як і кожны добры наш учынак, нараджае нашу будучыню».

Сёння ў следчых ізалятарах і турмах Беларусі ў палітычных матывах знаходзяцца 16 чалавек. Двое з іх, Міхаіл Жамчужны і Дзмітрый Паліенка, ужо атрымалі тэрміны, яшчэ 14 - пакуль пад следствам. Акрамя таго, чакаюць суду яшчэ некалькі чалавек, затрыманых напярэдадні Дня Волі.

Можна доўга ківаць на ўладу, маўляў гэта яна вінавата ў тым, што людзі пазбаўленыя волі за свае перакананні, але праўда прасцейшая і больш жорсткая, вінаватыя не толькі, тыя хто чыніць зло, але і тыя хто маўчыць, робячы выгляд што яго гэта не датычыцца.

Як сцены і будынкі складзеныя з асобных камянёў, так і любое пачынанне складаецца не толькі з ідэі - падмурка, але і з тых, хто ўстае за яе. Ідэя простая - неадкладнае вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій. Кожны можа ўнесці свой уклад у гэта патрабаванне - па-за залежнасці ад партыйнай прыналежнасці і палітычных поглядаў. Калі жыццё і свабода палітвязняў табе не абыякавы - выходзь і патрабуй іх вызвалення.

22 чэрвеня адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін, якія ўваходзяць у Цэнтральна-Еўрапейскую ініцыятыву. Гэта добрая магчымасць нагадаць еўрапейскім палітыкам пра каштоўнасці на якіх стаіць сучасная Еўропа, паказаць што правы чалавека для ўсіх нас - еўрапейцаў - не пусты гук.

Я, таксама, як і шэраг іншых палітыкаў і грамадскіх актывістаў, заклікаю тых каму не абыякавы лёс палітвязняў, сабрацца на Кастрычніцкую плошчу горада Менска 22 чэрвеня а 18:00. Там мы заявім пра сваю пазіцыю і запатрабуем вызвалення палітвязняў. Важны кожны голас, кожнае дзеянне або бяздзейнасць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках