Блогер Сяргей Пятрухін: Выкрадзеная Наталля Папкова
21- 16.06.2017, 19:34
- 16,930

ФОТА: TUT.BY
Кіраўніцу Берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» выкралі міліцыянты.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» блогер і журналіст Сяргей Пятрухін.
Са слоў журналіста, Наталля Папкова паспела яму затэлефанаваць і паведаміць аб выкраданні. Сяргей Пятрухін зрабіў запыт аб выкраданні актывісткі ў берасцейскую міліцыю.