27 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандысты з Беларусі пры затрыманні таранілі аўтамабіль расейскага САХР

44
Кантрабандысты з Беларусі пры затрыманні таранілі аўтамабіль расейскага САХР
ФОТА: TRANSLER.RU

30 грузавікоў з санкцыйнай прадукцыяй былі затрыманыя мытнікамі ў ноч на 16 чэрвеня недалёка ад Вязьмы (Смаленская вобласць РФ).

Фуры ўвозілі ў Расею польскія яблыкі і грушы пад выглядам крухмалу, піша «МК».

Пры затрыманні адзін з кіроўцаў спрабаваў схавацца і накіраваў свой аўтамабіль у бок мяжы з Беларуссю.

Падчас пагоні ён тараніў аўтамабіль САХР, які пераследаваў ягоную машыну. Цяпер кіроўца фуры затрыманы, распачатая крымінальная справа паводле артыкула 318 КК РФ «Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады».

Санкцыйная прадукцыя прызначалася для маскоўскіх аптовых рынкаў. Затрыманыя грузавікі знаходзяцца на штрафстаянцы, следчыя высвятляюць прыналежнасць грузу.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках