27 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ставяць на месца міліцыю з дапамогай Камітэта правоў чалавека ў Жэневе

2
Актывісты ставяць на месца міліцыю з дапамогай Камітэта правоў чалавека ў Жэневе
Уладзімір Гундар
ФОТА: RACYJA.COM

Баранавіцкія актывісты перакананыя, што яны маюць рацыю, і вераць у перамогу.

15 чэрвеня 2017 года баранавіцкія актывісты руху «За свабоду» Уладзімір Гундар і Юры Казакевіч звярнуліся ў Камітэт правоў чалавека ў Жэневе са скаргай-паведамленнем на незаконныя дзеянні баранавіцкай міліцыі і суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, якія прыцягнулі іх да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП за тое, што яны збіралі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Паводле інфармацыі «Брэсцкай Вясны», актывісты звярнуліся па дапамогу ў Баранавіцкае аддзяленне Праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронцы Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайтэшык далі неабходную юрыдычную дапамогу.

Гундар і Казакевіч у міліцыі і ў судзе даводзілі, што збор подпісаў не падпадае пад Закон «Аб масавых мерапрыемствах» і супярэчыць міжнароднаму праву, таму не падавалі заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства. У сваёй скарзе актывісты падкрэслівалі, што міліцыя не адразу адрэагавала на іх дзеянні. Прайшоў час і ў міліцыі на іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Зварот у Берасцейскі абласны суд, а таксама да старшыні таго ж абласнога суда быў без аніякіх вынікаў. Пастанова была «пакінутая без зменаў, а скарга без задавальнення».

Нязгодныя з пастановамі судоў першай і другой інстанцыі актывісты звярнуліся ў Камітэт правоў чалавека ў Жэневе. Актывісты перакананыя, што маюць рацыю, і вераць у перамогу.

Баранавіцкія праваабаронцы і надалей будуць аказваць ім неабходную дапамогу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках