27 красавiка 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у адпачынку зэканоміць на роўмінгу

9
Як у адпачынку зэканоміць на роўмінгу

Некалькі простых парадаў для беларусаў, якія з'язджаюць на адпачынак за мяжу.

У адпачынку хочацца адысці ад усіх спраў на радзіме, адпачыць, забыцца. Але не заўсёды гэта атрымліваецца - то з працы могуць патэлефанаваць, то ў сваякоў паўстане тэрміновае пытанне.

Для развязання гэтых задач ёсць роўмінг - магчымасць быць увесь час даступным у кожнай краіне праз мабільны тэлефон. Са з'яўленнем Wi-fi, Viber, Whatsapp, Skype роўмінг стаў трохі губляць актуальнасць, але ўсё ж ён бывае незаменны для пэўных выпадкаў.

Паслуга нятанная, таму лепш загадзя азнаёміцца з тарыфамі мабільных аператараў.

Сайт kv.by параўнаў, з якім аператарам падарожнічаць танней. Для зручнага аналізу мы ўзялі папулярныя ў беларусаў краіны (Расея, Украіна, Турцыя) для адпачынку, і выбралі ў іх мясцовых аператараў, у якіх самыя прывабныя кошты.

Затым усё ўнеслі ў 3 табліцы для параўнання. Тарыфікацыя ва ўсіх аператараў пахвілінная, інтэрнэт, як правіла, тарыфікуецца па 10 Кб. Умовы актывацыі роўмінгу ва ўсіх розныя. У некаторых ён актываваны адразу, у некаторых не. Перш чым ехаць у іншую краіну, лепш праверыць наяўнасць гэтай паслугі на вашым нумары.

Прааналізаваўшы табліцу, становіцца зразумела, што самы танны роўмінг у аператара life. Нават у Расеі (на «радзіме» МТС) тарыфы life ніжэйшыя. Паслугі роўмінгу ў velcom самыя дарагія, і ў некаторых кірунках (Украіна) перавышаюць тарыфы life ўдвая. МТС пасярэдзіне паміж імі ва ўзроўні тарыфаў.

Калі вам неабходна пераважна тэлефанаваць у Беларусь, найлепшы выбар - гэта life. Калі трэба пісаць СМС у Беларусь - можна паглядзець у бок МТС або life. Прымаць уваходныя званкі выгадна ў Расеі на МТС. Цікава, што роўмінг у Крыме не падтрымліваецца ніводным аператарам вялікай беларускай тройкі.

Пакеты для роўмінгу

Але не ўсё так страшна ў тарыфах для роўмінгу, як можа здацца. У кожнага аператара ёсць папярэднія пакеты/паслугі для роўмінгу. Там ёсць цікавыя прапановы.

Напрыклад, velcom прапануе «Роўмінг. Адпачынак» за 23 руб 43 кап. І ўключае 30 хвілін уваходных/выходных выклікаў ва ўсе сеткі, а таксама 20 выходных SMS.

Life падлучае паслугу «Роўмінг 30» за 19,90 руб. Яна ўключае ў сябе 30 хвілін званкоў і 30 SMS. Life зноў больш выгадны. «Выдатны роўмінг» ад МТС прапануе выгадныя тарыфы з 2-ух да 5-і хвілін - 1,24 руб/хв.

Акрамя таго, МТС для тых, хто выключна карыстаецца інтэрнэтам, падрыхтавала пакет «Інэт за мяжой», 50 Мб - за 10,99 руб, дзейнічае 30 дзён.

Аналагічны пакет ёсць у life, называецца ён «Інтэрнэт як дома». За 5,90 руб можна атрымаць 50 МБ інтэрнэту ў роўмінгу. Амаль удвая танней за МТС.

Не варта забываць, што з 15 чэрвеня ЕЗ скасаваў роўмінг для сваіх грамадзян. Гэта азначае, што, да прыкладу, жыхар Літвы, выязджаючы ў Фінляндыю, ужо не будзе ў роўмінгу, а будзе плаціць такімі ж тарыфамі, як і ў сябе ў краіне. Фантастычна зручна!

Скасаванне роўмінгу ў ЕЗ - вялікі крок у бок лібералізацыі рынку сотавай сувязі. Застаецца толькі пазайздросціць грамадзянам ЕЗ.

Дарэчы, у 2017 годзе ў абанентаў сотавых аператараў унутры (!) Расеі дагэтуль дзейнічае роўмінг. Плануюць яго скасаваць толькі да верасня 2017 г. Дзякуй, што выязджаючы з Менска ў Берасце беларусам не трэба плаціць за роўмінг.

Роўмінг. Парады:

1. Не забываемся, што прыехаўшы ў іншую краіну, трэба выбраць правільную сетку, каб рабіць званкі мінімальнымі тарыфамі.

Для гэтага неабходна (калі ў вас смартфон на Android) зайсці ў Налады - Іншыя сеткі - Мабільныя сеткі - Мабільныя аператары - Пошук і там выбраць сетку, з якой супрацоўнічае ваш мабільны аператар.

2. Ёсць маленькі лайфхак для тых, хто едзе за мяжу, але не хоча плаціць за дарагія роўмінгавыя SMS. Іх можна адпраўляць праз сайт мабільнага аператара цалкам бясплатна. Галоўнае, загадзя актывуйце функцыю «Прыём SMS з сайта».

Вось спасылкі на бясплатную адпраўку SMS з сайта:

МТС

Life

velcom

3. Ніколі не ўключайце мабільны інтэрнэт (калі толькі загадзя не купілі пакет з трафікам) у роўмінгу - гэта самая дарагая паслуга. Літаральна за 30 секунд сінхранізацыі смартфон можа спісаць усе вашы грошы з рахунку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках