27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі пачаліся перамовы аб Brexit

У Брусэлі пачаліся перамовы аб Brexit
ФОТА: UKREP.BE

Брытанскі міністр і кіраўнік перамоўнай групы ЕЗ пачалі перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі са складу Еўрапейскага Звязу.

З моманту рэферэндуму, на якім была прынятая гэта пастанова, прайшоў ужо год, піша «Нямецкая хваля».

У Брусэлі ў панядзелак, 19 чэрвеня, пачаліся перамовы аб выхадзе Вялікай Брытаніі са складу Еўразвязу (Brexit). У іх удзельнічаюць брытанскі міністр у пытаннях выхаду краіны з ЕЗ Дэвід Дэвіс і кіраўнік перамоўнай групы ЕЗ аб Brexit Мішэль Барні.

Да хутчэйшага пачатку перамоваў, напрыклад, заклікалі міністры замежных спраў некалькіх дзяржаў ЕЗ, якія крытыкуюць абодва бакі за залішнюю марудлівасць. «Цяперашні стан не можа прадаўжацца вечна; Brexit павінен быць рэалізаваны», - заявіў кіраўнік МЗС Аўстрыі Себасцьян Курц.

«З моманту рэферэндуму прайшоў ужо год, у нас мінае час», - падкрэсліў ягоны калега па пасадзе з Люксембурга Жан Асельборн.

Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан напярэдадні перамоваў заявіў, што Лондан імкнецца да «глыбокага і асаблівага партнёрства» з Еўразвязам пасля выхаду са складу ЕЗ. «Самае важнае - гэта зазірнуць за гарызонт, падумаць аб новай будучыні і новым партнёрстве», - заявіў Джонсан у Люксембургу.

Што абмяркоўваюць у Брусэлі

Афіцыйныя прадстаўнікі Брусэля і Лондана ўпершыню пасля брытанскага рэферэндуму аб выхадзе з Еўразвязу абмяркоўваюць умовы выхаду Злучанага Каралеўства ад сяброўства ў ЕЗ. Брусэль перш за ўсё цікавяць гарантыі для грамадзян дзяржаў ЕЗ, якія жывуць у Вялікай Брытаніі і выкананні гэтай краінай усіх фінансавых абавязанняў, узятых ёю ў якасці сябра Еўразвязу. Размова таксама пойдзе аб новых межах паміж Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Вялікая Брытанія ў сваю чаргу паспрабуе дамовіцца аб двухбаковым пагадненні аб свабодным гандлі, бо прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй мае намер вывесці краіну за межы ўнутранага еўрапейскага рынку і мытнага саюза.

Перамовы аб Brexit павінны скончыцца да сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках