27 красавiка 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя спаборнікі беларускіх ФК на старце кваліфікацыі Лігі Еўропы

2
Сталі вядомыя спаборнікі беларускіх ФК на старце кваліфікацыі Лігі Еўропы
ФОТА: DINAMO-MINSK.BY

У штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне другога па рангу футбольнага кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы.

Услед за лёсаваннем першых этапаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў у штаб-кватэры УЕФА ў швэйцарскім Ньёне прайшло лёсаванне другога па рангу кантынентальнага турніру - Лігі Еўропы, паведамляе БелТА.

У першым кваліфікацыйным раундзе сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі салігорскі «Шахцёр» сустрэнецца з літоўскай «Судувай».

Уладальнікі бронзы футбалісты менскага «Дынама» будуць спаборнічаць з клубам «Рунавік» з Фарэрскіх выспаў. Сталічны клуб у выпадку выхаду ў 2-і раунд згуляе з пераможцам пары «Работнічкі» (Македонія) - «Трэ Пэннэ» (Сан-Марына), гарнякі могуць сустрэцца з найлепшай камандай у супрацьстаянні «Крузэйдэрса» (Паўночная Ірландыя) і латвійскай «Ліепаі».

Першыя матчы адбудуцца 29 чэрвеня, у адказ - 6 ліпеня. Абодва беларускія клубы стартуюць гульнямі на сваіх палях, а затым адправяцца на выязныя паядынкі.

Уладальнік Кубка Беларусі берасцейскае «Дынама» пачне выступ з 2-га раунда кваліфікацыі і сустрэнецца з пераможцам пары «Чыхура» (Грузія) - «Рэйндорф» (Аўстрыя). Першыя матчы пройдуць 13 ліпеня, у адказ 20 ліпеня.

Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ пачне выступ у Лізе чэмпіёнаў з 2-га раунда кваліфікацыі. Спаборнікам каманды Аляксандра Ермаковіча будзе пераможца матчаў 1-га кваліфікацыйнага кола «Алашкерт» (Арменія) - «Санта-Калома» (Андора), якія адбудуцца 27-28 чэрвеня і 4-5 ліпеня. Першы кваліфікацыйны паядынак барысаўцы правядуць на сваім полі 11 або 12 ліпеня, матч у адказ - на выездзе 18 або 19 ліпеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках