5 траўня 2024, Нядзеля, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады далі «задні ход» і адклікалі паборы з пацярпелых ад Халакосту

25
Улады далі «задні ход» і адклікалі паборы з пацярпелых ад Халакосту

Учора стала вядома пра чарговы «цуд» ад беларускіх падаткавікоў.

У аўторак 20 чэрвеня толькі лянівы не напісаў пра тое, што беларускае МПЗ прыдумала чарговы «цуд».

Жывыя ахвяры Халакосту, 90-гадовыя габрэі атрымалі паперкі з інспекцый, у якіх ім прапанавалі заплаціць падатак з кошту дабрачынных паслуг, якія надаюць ім «Хэсэды». Гэтая кампанія з'яўляецца рэгіянальным аддзяленнем амерыканскай арганізацыі «Джойнта», якая дапамагае габрэям, паведамляе «Еўрарадыё».

У гэты ж дзень, напрыклад, у Мазырскім «Хэсэдзе», кліентам якога даслалі паведамленні, ад каментароў адмаўляліся. Маўляў, мы развязваем гэтую праблему, і спадзяемся, што ўсё будзе добра. Пазней МПЗ апублікавала ў сябе на сайце доўгае тлумачэнне «Аб электронных сертыфікатах падатковага рэзідэнцтва», з якога асабліва нічога не зразумела. Але ў галаўным офісе «Хэсэд-Рахамім» у Менску Святлана Маршак журналістаў парадавала: падатак плаціць не трэба:

«Нам прыслалі тлумачэнне, што кліенты, якія атрымліваюць праграму «догляд дома», падатак плаціць ужо не будуць. Гэтая паслуга каштуе даражэй за ўсё, і яна вызваляецца ад падатку. Праграма ўключае ў сябе заробак патранатнага работніка, з якога ўжо выплачваецца падаходны падатак. Гэта нас вельмі парадавала, бо без паслугі нельга абысціся. Наконт атрымання сродкаў асабістай гігіены і карыстання праграмай SOS, калі надаецца дапамога ў набыцці пральнай машыны або газавай пліты, падатак, тэарэтычна, будзе налічвацца, але ёсць магчымасць, што ў індывідуальным парадку чалавек зможа вызваліцца ад гэтай выплаты - яму дапамогуць альбо блізкія, альбо валанцёры».

Са слоў Святланы Маршак, у «Хэсэда» ёсць таксама праграма дапамогі для набыцця прадуктаў. Пад яе чалавеку адкрываюць банкаўскую картку ў «Беларусбанку» і пералічваюць грошы без абкладання падаткам. Калі ж прадукты прыносяць чалавеку, які мае патрэбу ў дапамозе, на дом, за гэта трэба плаціць падатак. Аднак арганізацыя ўжо перавяла большасць сваіх кліентаў «на карткі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках