27 красавiка 2024, Субота, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў Варшаве

2
Беларуска перамагла ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў Варшаве
ВЕРА ЛАПКО
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Для Веры Лапко гэта чацвёрты тытул у парным разрадзе ў прафесійнай кар'еры.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко разам з аўстралійкай Прысцылай Хон сталі пераможцамі турніру серыі ITF Warsaw Sports Group Open у Варшаве (Польшча) з прызавым фондам $ 25 тыс. у жаночым парным разрадзе, паведамляе БелТА.

Дуэт Лапко / Хон быў пасеяны на турніры пад першым нумарам. У першым раўндзе беларуска і аўстралійка абыгралі тандэм Жустына Жэгіёлка (Польшча) / Сара-Рэбека Секулік (Нямеччына) – 7:5, 6:3, у чвэрцьфінале – полек Аню Хертэл і Стэфанію Рагазінску Дзік – 6:4, 6:2.

У паўфінале імі быў пераможаны яшчэ адзін дуэт з Польшчы Паўліна Кзарнік / Дар'я Кучар – 6:1, 6:2.

Сёння ў фінале Лапко і Хон былі мацнейшыя за другую пару пасеву Катаржыну Каву / Катаржыну Пітэр – 7:6 (3), 6:4.

Для Веры Лапко гэта чацвёрты тытул у парным разрадзе ў прафесійнай кар'еры. У адзіночным разрадзе Вера Лапко (234-ы нумар рэйтынгу WТА) у матчы першага кола адзіночнага разраду перамагла Вераніку Ясмін Форыс з Польшчы – 6:1, 6:4.

Потым перад беларускай не выстаяла Анастасія Грымальска з Італіі – 4:6, 7:6 (4), 6:4. Чвэрцьфінальны бар'ер тут Лапко ўзяць не змагла, саступіўшы Вользе Янчук з Украіны – 6:3, 3:6, 2:6.

Нагадаем, сёння беларускі тэнісіст Ілля Івашка (204-ы нумар рэйтынгу АТП) стаў пераможцам турніру серыі Challenger у Фергане (Узбекістан) з прызавым фондам $ 75 тыс. у мужчынскім адзіночным разрадзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках