27 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім метро пачалася летняя сіеста

1
У Менскім метро пачалася летняя сіеста

Метро перайшло на больш разняволены рэжым працы.

26 чэрвеня Менскі метрапалітэн перайшоў на летні рэжым працы, паведамляецца на яго сайце.

У сувязі са зніжэннем плыні пасажыраў павялічыўся інтэрвал руху цягнікоў. А час працы метро скараціўся.

На летні перыяд ва ўсе дні тыдня метрапалітэн будзе працаваць з 5.30 да 0.40. У 0.40 станцыі будуць закрывацца для ўваходу пасажыраў. Заканчэнне руху цягнікоў - а 1.10. Апошнія цягнікі з канчатковых станцый «Малінаўка», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка» будуць адпраўляцца а 0.42.

Метрапалітэн папярэджвае пасажыраў, што для перасадкі на станцыях «Кастрычніцкая» - «Купалаўская» перад заканчэннем працы варта прыязджаць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках