9 траўня 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Міраслава Лазоўскага перавялі з КДБ на «Валадарку»

1
Палітвязня Міраслава Лазоўскага перавялі з КДБ на «Валадарку»
ФОТА: СТАРОНКА МІРАСЛАВА ЛАЗОЎСКАГА У FACEBOOK

За кратамі прадаўжаюць знаходзіцца 14 беларускіх палітвязняў-патрыётаў.

Былы лідар «Белага легіёну», палітычны зняволены Міраслаў Лазоўскі пераведзены са следчага ізалятара КДБ у следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага, паведаміла «Свабодзе» прадстаўніца сем'яў фігурантаў «справы патрыётаў» Ніна Шыдлоўская.

Нагадаем, што Лазоўскі быў затрыманы ўвечары 21 сакавіка. У той жа дзень і некалькімі днямі пазней былі затрыманыя яшчэ больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку чальцы «Маладога фронту» (на момант публікацыі вызваленыя) і чальцы легальнага клуба «Патрыёт».

Да затрымання Лазоўскі працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». У пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Чальцы «Белага Легіёну» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя працавала падпольна і спыніла сваё існаванне ў пачатку 2000-х.

Паводле «справы патрыётаў» за кратамі застаюцца 14 чалавек, супраць якіх распачатыя крымінальныя справы за «навучанне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання». Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладна вызваліць, бо затрыманыя заяўлялі пра катаванні, але Генпракуратура не бачыць падстаў для пракурорскай праверкі.

Нявеста Лазоўскага Святлана была ў ліку тых, хто казаў пра катаванні затрыманых. Паводле яе слоў, Міраслаў быў моцна збіты падчас арышту і што ў першыя дні следства да яго не пускалі адваката, хаця допыты прадаўжаліся, прычым і ўначы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках