28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоду палітвязням! (Відэа, онлайн)

24
Свабоду палітвязням! (Відэа, онлайн)

У цэнтры Менска прайшла акцыя з патрабаваннем вызвалення вязняў сумлення.

Аб правядзенні акцыі абвясціў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

На Кастрычніцкую плошчу сталіцы выйшлі дзясяткі чалавек з расцяжкай «Свабоду палітвязням!» і партрэтамі палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

Нагадаем, сёння ў Менск прыехалі дэлегацыі краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

18:38

Удзельнікі акцыі разышліся. Стала вядома, што частка людзей не змаглі дайсці да плошчы. Лёс прэвентыўна затрыманых высвятляецца.

ФОТА: TUT.BY

18:37

Вядомы праваабаронца Валерый Шчукін заявіў, што ўдзельнікі акцыі салідарнасці выканалі сваю задачу - узнялі пытанне пра палітвязняў і людзі бачылі пікет. Паводле ягоных слоў, трэба прадаўжаць выходзіць на вуліцы. Гэта вельмі важна.

18:34

Да плошчы пад'ехаў аўтазак.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

18:31

Вольга Нікалайчык паведаміла, што напярэдадні акцыі ў яе і Максіма Вінярскага міліцыянты вырвалі з рук партрэты палітвязняў.

18:24

Вольга Нікалайчык заявіла, што ўлады парушаюць правы беларусаў на мірныя сходы.

18:23

Да ўдзельнікаў акцыі падышоў міліцыянт, назваў мірную акцыю «несанкцыянаванай» і патрабуе разысціся, пагражаючы «прыцягненнем да адказнасці».

ФОТА: @ PR0TEZ

18:20

У акцыі таксама бяруць удзел каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, рэжысёрка і актывістка апазіцыі Вольга Нікалайчык, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

18:16

На акцыю прыйшла актывістка з Бабруйска Любоў Санкевіч. Жанчына распавядае, як сёння прыехала на пікет да адміністрацыі Лукашэнкі.

ФОТА: «Радыё Свабода»

18:15

На акцыю прыехаў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця Андрэй Шарэнда. Супраць яго некалькі дзён таму была закрытая крымінальная справа за расцяжку «Лукашэнка, ты вырадак. Годзе рабаваць наш народ». Актывіст кажа, што разумее цяпер, як улады фабрыкуюць палітычныя справы.

18:10

Удзельнікі акцыі заяўляюць, што выйшлі на плошчу, каб запатрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў паводле «справы патрыётаў».

ФОТА: @MC_MAXIM
Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках