27 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон мусіў даць Пуціну ўрок гісторыі

37
Макрон мусіў даць Пуціну ўрок гісторыі
Эмануэль Макрон
ФОТА: CHESNOT/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі нагадаў Крамлю, што каралева Ганна Яраслаўна - украінка.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адзначыў даўнія стасункі паміж Украінай і Францыяй, успомніўшы кіеўскую княгіню - каралеву Францыі Ганну Яраслаўну.

Пра гэта Эмануэль Макрон сказаў падчас выступу на прэс-канферэнцыі з Пятром Парашэнкам, паведамляе Эспрессо.TV.

«Паміж нашымі дзвюма краінамі існуюць вельмі даўнія стасункі, вельмі глыбокая гісторыя. Вы прысвяцілі сёння час таму, каб аддаць належнае Ганне Кіеўскай. Вы паказалі, наколькі важная гэтая гісторыя XI стагоддзя, наколькі глыбокія карані маюць нашы стасункі», - сказаў Макрон.

Раней Ганну Яраслаўну, дачку кіеўскага князя Яраслава Мудрага, спрабаваў «запісаць у рускія» Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках