27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Гарадзенскай вобласці дамогся спынення фальшывай справы супраць яго

Актывіст з Гарадзенскай вобласці дамогся спынення фальшывай справы супраць яго
Вадзім Леван
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Вадзіму Левану вярнулі ўсю канфіскаваную падчас ператрусаў друкаваную прадукцыю.

Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара руху «За Свабоду» ў Гарадзенскай вобласці Вадзіма Левана яшчэ ў сакавіку, спыненая.

Міліцыя правяла ператрусы дома ў бацькоў каардынатара руху «За Свабоду» ў Гарадзенскай вобласці Вадзіма Леванa. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Леванa. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзін і вызвалены позна ўначы, а таксама арыштаваны на 7 дзён. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запалохванне з боку КДБ.

«Спынілі справу і дакументацыю вярнулі назад», - распавёў сайту pyx.by Вадзім Леван.

З ягоных слоў, ніякай экспертызы канфіскаванай прадукцыі ніхто не праводзіў (гэта былі старыя ўлёткі, плакаты і кнігі). «Згрузілі ўсё ў камеру ізалятара, паперы ўсе сталі вільготнымі», - дадаў Вадзім.

Справа спынена, бо няма складу злачынства, дадаў Леван.

«Гэту справу завялі на мяне, каб была нагода за нешта ўзяць, зацягнуць у міліцыю. А спынілі, бо няма чаго там расследаваць: кнігі і газеты старыя», - сказаў на заканчэнне актывіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках