19 сакавiка 2024, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінадукацыі глядзіць у люстэрка і бачыць штосьці не тое»

2
«Мінадукацыі глядзіць у люстэрка і бачыць штосьці не тое»
Фота: bymedia

Што не так з цэнтралізаваным тэставаннем у Беларусі.

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася 92 тысячы чалавек. Большасць прадметаў абітурыенты ўжо здалі. Чым цяперашняе тэставанне адрозніваецца ад леташняга і пра што кажуць вынікі, «Еўрарадыё» абмеркавала з вядомым рэпетытарам, стваральнікам цэнтра «100 балаў» Яўгенам Лівянтам:

- Тэсты стандартныя, яны мала чым адрозніваюцца ад леташніх. Але адна задача была за межамі школьнай праграмы. Задача на камбінацыю мнагагранніка і цела кручэння. Яна ўваходзіць у праграмы ўступных экзаменаў. Гэта дзіўна, што ў нас ёсць асобная праграма па матэматыцы ў школе і яшчэ адна праграма для тых, хто паступае ў ВНУ. Аналагічная сітуацыя з фізікай.

Аб арганізацыі тэставання

- Дзіўная праблема з вадой, якая не вырашаецца шмат гадоў. Чэрвень, горача, тэст пачынаецца аб 11 гадзіне раніцы, а вучні ў аўдыторыях ўжо а 10 раніцы. У нейкіх аўдыторыях дазваляюць са сваёй вадой прыходзіць, дзесьці замала вады, дзесьці ёсць вада, няма шклянак. У астатнім, арганізацыя добрая».

Аб Мінадукацыі

- Калі я гляджу ў люстэрка, я хачу там убачыць высокага прыгожага бландына, але бачу маленькага тоўстага, пасівелага мужчыну. Вось так і мы абмяркоўваем люстэрка, у якое глядзіць Мінадукацыі. Таму што тэставанне - гэта адзіны ў нашай краіне паказчык якасці сярэдняй адукацыі. Нават IT-кампаніі просяць сертыфікаты ЦТ пры прыёме на працу паказаць. І гэтыя вынікі тэставання не падабаюцца Мінадукацыі, як і мне не падабаецца маё адлюстраванне.

Аб змене падручнікаў і праграм

- Змяніць праграмы і падручнікі за тры месяцы немагчыма. Калі б зараз спыталі настаўнікаў, яны б папрасілі не мяняць ні праграмы, ні падручнікі. Таму што на гэта патрэбныя гады. А чакаць да 1 верасня добрых праграм, як у нас чакаюць, не варта.

Пра досвед суседзяў

- Я б звярнуў увагу на Расею і Украіну. Замест таго, каб сварыцца з люстэркам, яны ўвялі адзіны экзамен - уступны і выпускны. Спісаць там нельга. У нас школамі кіруюць мясцовыя ўлады, яны ж прызначаюць кіраўнікоў школ. А за дрэнныя вынікі тэставання не адказваюць ні школа, ні мясцовыя ўлады. А ў Расеі і Украіне за дрэнныя вынікі на іспытах адказваюць мясцовыя органы ўлады. Яны зацікаўлены ў высокіх выніках, а сфальсіфікаваць іх нельга. А ў нас вынікі тэставання - адзін з дзесяці крытэрыяў, разам з наведваннем тэатраў, ахопленых гарачым харчаваннем, наведваннем хакея і гэтак далей.

Адна знаёмая распавядала, што да адзінага іспыту ў Расеі іх пачалі рыхтаваць з чацвёртага класа. Трэба аб'ядноўваць выпускныя экзамены з уступнымі. Калі б гэта было асноўным крытэрыем паспяховасці школ, многае ў нас бы змянілася.

Пра вынікі тэставання

- Сярэдні бал на тэставанні ўжо даўно не агучваюць. У 2008 годзе ён рэзка ўпаў. Потым па фізіцы ён трымаўся на ўзроўні ад 18 да 19 з 100 балаў. А па матэматыцы - у раёне 20-22 балаў. А цяпер няма афіцыйнай статыстыкі. Цяпер - нейкі сярэдні бал па школах, гімназіях, ліцэях. А сярэдняга бала па краіне няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках