ЕС працягне абарону ўцекачоў з Украіны
- 14.05.2026, 1:36
Да сакавіка 2028 года.
Спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па пытаннях украінцаў Ільва Ёхансан у інтэрв'ю выданню DW выказала меркаванне, што ЕС, хутчэй за ўсё, прадоўжыць часовую абарону для грамадзян Украіны яшчэ на адзін год — да сакавіка 2028 года.
«Улічваючы бягучую сітуацыю, я думаю, што ад Еўракамісіі паступіць прапанова прадоўжыць яе яшчэ на адзін год. І я думаю, што дзяржавы-члены ЕС з гэтым пагодзяцца», — адзначыла яна.
Ёхансан таксама падкрэсліла, што ў умовах адсутнасці мірнай дамовы важна, каб людзі мелі ўпэўненасць у будучыні.
Механізм часовай абароны быў актываваны ЕС у 2022 годзе як экстранная мера на абмежаваны тэрмін, але з таго часу некалькі разоў падаўжаўся. Апошняе рашэнне прадугледжвае дзеянне абароны да сакавіка 2027 года, пасля чаго магчымыя варыянты: або спыненне механізму, або пераход украінцаў на іншыя віды дазволаў на пражыванне і нацыянальныя міграцыйныя праграмы асобных краін.