3 траўня 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра паклаў рубель «на лапаткі» ў самым пачатку таргоў у Менску

3
Еўра паклаў рубель «на лапаткі» ў самым пачатку таргоў у Менску

Еўрапейская валюта рванула ўверх, адразу падаражэўшы больш чым на 2%.

Амаль 1,14 даляраў за еўра - апошні раз еўрапейская валюта столькі каштавала ў жніўні мінулага года. Рост адбыўся на фоне ўчорашніх заяваў кіраўніка Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драгі. Ён упэўнена паведаміў аб тым, што Еўразона аднаўляецца і мацнее.

На Беларускай валютна-фондавай біржы даляр з раніцы вырас на 0,89 капейкі і пакуль каштуе 1,9338 беларускага рубля.

Еўра вырас на 4,45 капейкі. Яго кошт - 2,1984 беларускага рубля.

Расейскі рубель страціў 2,06 капейкі. Гандлюецца на ўзроўні 3,2465 беларускага рубля за сваю сотню.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках