27 красавiка 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч на ровары суправадзіў паломнікаў у Будслаў

4
Мітрапаліт Кандрусевіч на ровары суправадзіў паломнікаў у Будслаў
ФОТА: ПАВЕЛ МАРЦІНЧЫК

Пасля святой імшы кіраўнік Каталіцкай царквы праехаў ад Чырвонага касцёла да парку Перамогі.

У пятніцу-суботу, 30 чэрвеня і 1 ліпеня, штогадовы каталіцкі фэст у Будславе збярэ тысячы вернікаў, якія прыбудуць у гарадок, каб памаліцца ля старажытнага цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай, піша kp.by.

Агулам тут чакаюць блізу 20 тысяч гасцей, а прыкладна тры тысячы паломнікаў прыйдуць пешшу з розных куткоў Беларусі, пераадолеўшы за гэтыя дні сотні кіламетраў. А некаторыя адправіліся ў Будслаў на роварах.

З ВІЦЕБСКА І МЕНСКА СТАРТАВАЛІ ВЕЛАПАЛОМНІКІ.
КАТАЛІКОЎ СТАЛІЦЫ, ЯКІЯ НА ДВУХ КОЛАХ ВЫЕХАЛІ ДА АБРАЗОЎ ДЗЕВЫ МАРЫІ, ПА ТРАДЫЦЫІ СУПРАВАДЖАЕ МІТРАПАЛІТ ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ, КІРАЎНІК КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў БЕЛАРУСІ.
РАНІЦАЙ У СЕРАДУ, 28 ЧЭРВЕНЯ, ПАСЛЯ СВЯТОЙ ІМШЫ ЁН ПРАЕХАЎ З ПІЛІГРЫМАМІ НА РОВАРАХ АД ЧЫРВОНАГА КАСЦЁЛУ ДА ПАРКУ ПЕРАМОГІ.
УВЕЧАРЫ Ў БУДСЛАВЕ ДЛЯ ІХ ПРОЙДЗЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ІМША, А ЗАТЫМ УРАЧЫСТЫЯ НАЧНЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ І ПРАЦЭСІІ СА СВЕЧКАМІ І ФІГУРАЙ БОЖАЙ МАЦІ.
УДЗЕЛ ВА ЎРАЧЫСТАСЦЯХ ВОЗЬМУЦЬ НЕ ТОЛЬКІ ТЫСЯЧЫ ПРЫХАДЖАН, АЛЕ І СОТНІ СВЯТАРОЎ, БІСКУПАЎ, А ТАКСАМА АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ МЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА.
ВЕЛАПАЛОМНІКІ РАЗАМ З ПЕШЫМІ ПІЛІГРЫМАМІ СКОНЧАЦЬ ПАЛОМНІЦКІ ТУР У ПЯТНІЦУ.
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках