4 траўня 2024, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адобрыла пагадненне з ЕЗ пра будаўніцтва цэнтраў для мігрантаў

13
Беларусь адобрыла пагадненне з ЕЗ пра будаўніцтва цэнтраў для мігрантаў

Пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Кабякоў.

Беларусь ухваліў праект пагаднення з Еўразвязам аб фінансаванні стварэння цэнтраў для нелегальных мігрантаў. Савет міністраў нашай краіны прыняў адпаведную пастанову (№481 ад 26 чэрвеня 2017 году), якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце адзначаецца, што ўрад ухваліў праект пагаднення аб фінансаванні «ў якасці асновы для правядзення перамоў». На іх правядзенне ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў, якому дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, «якія не маюць прынцыповага характару». МУС упаўнаважана на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Еўракамісія выдзеліць 7 мільёнаў еўраў на рэалізацыю праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у тым ліку на стварэнне ў нашай краіне цэнтраў утрымання нелегальных мігрантаў. Гаворка ідзе пра тых нелегалаў, якія былі затрыманыя на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках