4 траўня 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скарацілі страхавы стаж вайскоўцам і тым, хто даглядае інвалідаў

18
У Беларусі скарацілі страхавы стаж вайскоўцам і тым, хто даглядае інвалідаў
ФОТА: BYMEDIA.NET

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж паводле новых правілаў, трапляюць у «пенсійную пастку».

У Беларусі скарацілі страхавы стаж для некаторых катэгорый насельніцтва. Змены прадугледжаныя ўказам Лукашэнкі ад 29 чэрвеня №233 «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян», паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.

«Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне пытання аб павышэнні ўзроўню пенсіённага забеспячэння грамадзян, якія доўгі час ажыццяўлялі сацыяльна значныя віды дзейнасці і з гэтай прычыны не змаглі сфармаваць стаж працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду, патрэбны для прызначэння пенсіі па ўзросту», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Указам прадугледжана змяншэнне працягласці стажу працы з выплатай такіх узносаў для грамадзян, якія ажыццяўлялі догляд за інвалідам I групы або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. Гэтая катэгорыя грамадзян будзе мець права на працоўную пенсію па ўзросту пры наяўнасці не менш за 10 гадоў страхавога стажу і агульнага стажу працы не менш за 40 гадоў у мужчын і 35 гадоў у жанчын.

Працягласць стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў таксама памяншаецца для грамадзян, якія доўгі час (не менш за 10 каляндарных гадоў) праходзілі вайсковую службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях), але не маюць права на пенсію па заканадаўстве аб пенсiйным забеспячэннi вайсковаслужбоўцаў. Права на працоўную пенсію па ўзросце прадугледжана выдаць гэтай катэгорыі грамадзян пры наяўнасці не менш за 10 гадоў страхавога стажу і агульнага стажу працы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын.

Нагадаем, да 2014 года страхавы стаж, які ўлічваецца пры вызначэнні права на працоўную пенсію, складаў 5 гадоў. А з 1 студзеня 2014 года яго павялічылі да 10 гадоў, праз год - да 15 гадоў. У 2015 годзе ён ужо складаў 15 гадоў і 6 месяцаў. З пачатку гэтага года страхавы стаж паднялі яшчэ на паўгода, цяпер ён складае 16 гадоў. Штогод гэтая планка будзе павялічвацца на 6 месяцаў - да 20 гадоў.

Беларусы, якія не выпрацавалі страхавы стаж паводле новых правілаў, трапляюць у «пенсійную пастку»: яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную. Сярод праблемных катэгорый - вайскоўцы і жанчыны, якія некалькі разоў былі ў дэкрэтным адпачынку або даглядалі за дзецьмі-інвалідамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках