4 траўня 2024, Субота, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO ўзмоцніць батальёны ў краінах Балтыі на час вайсковых вучэнняў «Захад-2017»

1
NATO ўзмоцніць батальёны ў краінах Балтыі на час вайсковых вучэнняў «Захад-2017»

Сёння ў Брусэлі сустрэліся кіраўнікі вайсковых ведамстваў NATO.

NATO размесціць на час расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» дадатковыя сілы ва ўсіх краінах Балтыі, паведаміў міністр абароны Эстоніі Юры Луйк (Juri Luik) у чацвер на сустрэчы кіраўнікоў вайсковых ведамстваў NATO ў Брусэлі, піша interfax.by.

«Адна з тэм, якую абмяркоўвалі на сустрэчы вельмі грунтоўна, былі маштабныя вучэнні «Захад», якія праводзяцца Расеяй у верасні, - сказаў Луйк журналістам і дадаў: «Усе сістэмы папярэджання NATO гатовыя да назірання за гэтымі вучэннямі».

Са слоў міністра, узмацненне не азначае перафармаванне размешчаных у краінах Балтыі міжнародных батальёнаў NATO ў брыгаду, а мяркуе падтрымку іх сіламі СПА і лагістыкай.

«Мэта зрабіць гэты батальён, які не з'яўляецца буйной вайсковай сілай, больш эфектыўным і ўпэўненым у сабе і для гэтага неабходна нямала дадатковых сродкаў. Перш за ўсё, гаворка ідзе пра СПА, лагістыку і падтрымку з паветра», - цытуе Луйка «Фэйсбук» міністэрства абароны Эстоніі.

Міністр таксама назваў апраўданымі прапановы ЗША аб павелічэнні ў краінах Балтыі дадатковых узброеных сіл, пра што на сустрэчы распавёў камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс (Ben Hodges).

Сумесныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017» пройдуць у сярэдзіне верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках