2 лiстапада 2024, Субота, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Вельмі спадабаўся баявы дух і настрой гамельчукоў

1
Мікалай Статкевіч: Вельмі спадабаўся баявы дух і настрой гамельчукоў

Гомельскія актывісты гатовыя працягваць барацьбу і вулічныя пратэсты.

У Гомелі прайшла сустрэча актывістаў апазіцыі з адным з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаем Статкевічам.

У двары грамадска-палітычнага цэнтра на вуліцы Палеская сабралася блізу 70 чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прысутныя выслухалі справаздачу ад палітыка за год існавання БНК і таксама задалі пытанні аб нацыянальнай бяспецы і палітычнай сітуацыі.

Мікалай Статкевіч адзначыў, што маршы «недармаедаў» істотна памянялі настроі ў грамадстве: «Настрой цалкам пазітыўны. Я б назваў яго спакойным разуменнем неабходнасці нешта рабіць. Людзі больш разняволеныя, больш спакойныя, упэўненыя, чым год таму».

На сустрэчы таксама былі разгледжаныя найбліжэйшыя планы Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, у тым ліку - мірныя акцыі пратэсту, найбліжэйшая з якіх адбудзецца 3 ліпеня, праца над больш падрабязнай стратэгіяй БНК, у тым ліку і ў эканамічных пераўтварэннях краіны.

Мікола Статкевіч падкрэсліў, што ў сучасных беларускіх рэаліях перамены магчымыя толькі мірным шляхам. Адпаведна БНК будзе трымацца менавіта такога курсу.

Людзей таксама вельмі хвалявала пытанне, ці здольная апазіцыя аб'ядноўвацца для сумесных дзеянняў. Мікалай Статкевіч патлумачыў, што рэгіянальныя кааліцыі БНК прадстаўляюць сябры розных партый і арганізацый.

Паводле вынікаў сустрэчы палітык заявіў журналістам «Новага часу»:

«Мне вельмі спадабаўся дух і настрой гамельчукоў. Я параўноўваю з тым, што было год таму - гэта абсалютна іншыя людзі. Гэта свабодныя людзі, якія хочуць, каб Беларусь была нармальнай, гэта патрыёты. Многія з гэтых людзей пацярпелі за тую стратэгію, якую прапанаваў БНК, за вулічныя акцыі. Але яны падтрымліваюць нас і гатовыя працягваць. Такія сустрэчы вельмі неабходныя, каб не адрывацца ад людзей, адчуваць іх настрой».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках