27 красавiка 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радыеактыўныя адкіды Астравецкай АЭС будуць захоўваць у Беларусі

28
Радыеактыўныя адкіды Астравецкай АЭС будуць захоўваць у Беларусі

У Беларусі пабудуюць пункт захоўвання радыеактыўных адкідаў АЭС.

У Беларусі пабудуюць пункт захоўвання радыеактыўных адкідаў Астравецкай АЭС, якія з'явяцца ў працэсе яе эксплуатацыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнэрга. Адзначаецца, што на сённяшні дзень праводзяцца даследаванні, патрэбныя для збудавання згаданага пункта. Таксама распрацоўваецца канцэптуальны праект аб'екта, рэкамендацыі для стварэння агульнай сістэмы абарончых бар'ераў сховішча для гарантавання іх бяспечнага захоўвання.

Мінэнэрга падкрэслівае, што на паказаным аб'екце не збіраюцца захоўваць высокаактаўныя радыеактыўныя адкіды. «Збудаванне гэтага пункта дазволіць ізаляваць радыеактыўныя адкіды АЭС і прадухіліць іх магчымы негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе», - адзначае Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

Як вядома, першы энэргаблок Астравецкай АЭС плануецца запусціць у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках