20 траўня 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: У вучэннях «Захад-2017» могуць узяць удзел больш сіл, чым заяўлена

2
Генеральны сакратар NATO: У вучэннях «Захад-2017» могуць узяць удзел больш сіл, чым заяўлена
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Енс Столтэнбэрг не выключыў, што расейцы могуць задзейнічаць у вучэннях больш вайскоўцам, чым было заяўлена афіцыйна.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг ахарактарызаваў апошнюю сесію нарады Расея-NATO як «адкрытае і карыснае абмеркаванне» сітуацый ва Украіне і Афганістане, а таксама праблемы зніжэння вайсковай рызыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Столтэнбэрг выступіў на прэс-канферэнцыі аб выніках сённяшняга пасяджэння рады, што прайшло ў Брусэлі. Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу адзначыў, што NATO і Расея «па-ранейшаму маюць прынцыповыя рознагалоссі», асабліва ў дачыненні да анэксіі Расеяй Крыма і яе ролі ў вайне на ўсходзе Украіны.

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расею вывесці «тысячы вайскоўцаў» з тэрыторыі Украіны і спыніць падтрымку сепаратыстаў.

NATO і Расея таксама праінфармавалі адзін аднаго аб будучых вайсковых вучэннях - расейска-беларускіх «Захад-2017» і NATO Trident Javelin 2017.

Столтэнбэрг падкрэсліў, што NATO не бачыць пагроз з боку Расеі ў сувязі з вучэннямі «Захад-2017». Аднак у NATO мяркуюць, зыходзячы з мінулага досведу, што ў вучэннях могуць прыняць удзел больш сіл, чым заяўлена афіцыйна.

Столтэнбэрг адзначыў, што такія добраахвотныя абмены інфармацыяй абнадзейваюць, але «не замяняюць абавязковую празрыстасць, якая патрабуецца паводле Венскага дакумента», пагадненне аб абмене вайсковай інфармацыяй паміж чальцамі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках