27 красавiка 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцызы на бензін і дызпаліва прапануецца павысіць на 10%

4
Акцызы на бензін і дызпаліва прапануецца павысіць на 10%

У Беларусі прапануецца павысіць стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва на 10% у 2018 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў праекце закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", апублікаваным на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў.

Згодна з дакументам, стаўкі акцызу на аўтабензін, які не адпавядае класу 5, прапануецца павысіць у 2 этапы з цяперашнікх Br527,37 да Br580,11 за 1 тону, на бензін класу 5 – з Br306,17 да Br336,79, адзначае Інтэрфакс.

Стаўкі акцызу на дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, прапануецца павысіць з Br226,73 да Br249,4 за 1 тону, на дызпаліва класу 5 – з Br167,67 да Br184,44, на біядызель – з Br38,60 да Br42,46 .

Таксама дакументам прадугледжаны двухэтапны рост ставак акцызу на газ, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва. Так, стаўку акцызу на газ вуглевадародны звадкаваны маркі ПБА і ПА прапануецца павялічыць на 7% да Br28,71, на газ вуглевадародны звадкаваны маркі ПТ, БТ і іншыя, а таксама на газ прыродны паліўны кампрыміраваны – таксама на 7% да Br54,21.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках