29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

13
Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

У Менгарвыканкаме распавялі, якія сумы бацькам давядзецца выдаткаваць на збор дзяцей у школу.

У 2017 годзе збор школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам ад 175 да 735 рублёў, а старшакласнікаў – ад 230 да 870 рублёў, паведамілі ў Галоўнай управе спажывецкага рынку Менгарвыканкама. У гэтую суму ўваходзяць швачныя і трыкатажныя вырабы, абутак і школьныя прылады.

У ГУПР таксама нагадалі, што шматдзетным сем'ям ва ўнівермагах сталіцы прапануюць зніжку 10% на нехарчовыя тавары, у тым ліку на тавары школьнага асартыменту.

Больш чым у 400 менскіх крамах нехарчовай і харчовай сеткі дадаткова арганізавалі продаж вучнёўскай галантарэі, школьна-пісьмовых і канцылярскіх тавараў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках