10 траўня 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Індыі стане прадстаўнік касты недатыкальных

4
Прэзідэнтам Індыі стане прадстаўнік касты недатыкальных
БІХАР РАМ НАТХ КАВІНД
ФОТА: ЕРА

Прэзідэнцкія выбары ў Індыі стартавалі сёння.

У Індыі прэзідэнтам краіны другі раз стане прадстаўнік найніжэйшай касты індыйскага грамадства – касты недатыкальных. Пра гэта паведамляе Liga.net cа спасылкай на The Guardian.

Прэзідэнцкія выбары ў Індыі стартавалі сёння, 17 ліпеня.

Абодва кандыдаты на гэтую пасаду – Біхар Рам Натх Кавінд ад кіроўнай партыі Бхаратыя джаната парты і апазіцыйны кандыдат Мэйра Кумар – з'яўляюцца прадстаўнікамі касты даліт (недатыкальных).

З 1997 года цягам пяці гадоў краінай кіраваў прадстаўнік даліт К. Р. Нараян.

Сёння ў індыйскім грамадстве ідзе барацьба за правы касты недатыкальных.

Традыцыйна мяркуецца, што даліты не ўваходзяць у чатыры касты, якія вызначаюць індыйскае грамадства. Яны называліся «нячыстымі» і былі выгнаныя на перыферыю соцыуму, цягам тысячаў гадоў пакутуючы ад адчужэння і крайняй галечы. Сітуацыя пачала мяняцца толькі 70 гадоў таму.

У гістарычных прыкладах, папулярызаваных лідарам далітаў Б. Р. Амбедкарам, чальцы касты ў адной вёсцы былі вымушаныя насіць плявальніцы вакол шыі, каб збіраць сваю нячыстую сліну, у іншай вёсцы яны павінны былі прывязваць галіны да сваіх таліяў, каб ніхто не хадзіў па іх «нячыстых слядах».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках