5 траўня 2024, Нядзеля, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы жыхароў Малдовы пратэстуюць супраць новай выбарчай сістэмы

5
Тысячы жыхароў Малдовы пратэстуюць супраць новай выбарчай сістэмы

Парламент прагаласаваў за змяшаную сістэму выбараў, апазіцыя ж мяркуе, што гэта створыць мноства парушэнняў.

Пастанова малдаўскага парламента ўнесці змены ў закон пра выбары выклікала ў Кішынёве масавыя пратэсты. Раніцай 20 ліпеня на плошчы перад будынкам найвышэйшага заканадаўчага органа краіны сабралася блізу дзвюх тысячаў чалавек. Мітынгоўцы некалькі разоў спрабавалі прарвацца ў будынак парламента, але іх спыняла паліцыя. Паводле факта парушэння грамадскага парадку распачатая крымінальная справа. Праваахоўнікі ідэнтыфікуюць падазраваных пасля прагляду відэаматэрыялаў, піша DW.

Пратэсты ідуць з вечару

Пратэсты супраць змены выбарчай сістэмы ўзначаліла пазапарламенцкая апазіцыі: партыя "Дзеянне і салідарнасць" (Partidul Actiunea si Solidaritate - PAS) пад кіраўніцтвам экс-кандыдата ў прэзідэнты Маі Санду, партыя "Годнасць і праўда" (Demnitate si adavar) пад кіраўніцтвам Андрэя Нэстасэ і "Наша партыя", лідар якой, расейскі бізнэсмэн Рэната Вусаты хаваецца цяпер ад малдаўскіх органаў правапарадку ў Маскве.

Стыхійныя пратэсты супраць змены сістэмы выбараў пачаліся вечарам 19 ліпеня. У ходзе сутыкненняў з паліцыяй былі затрыманыя актывісты "Нашай партыі" Станіслаў Уласаў і Сяргей Томша.

Апазіцыя выступае супраць укаранення ў Малдавіі змяшанай сістэмы выбараў, якая прадугледжвае, што 50 кандыдатаў пройдуць у будучы парламент паводле партыйных спісаў, а 51 кандыдат – паводле аднамандатных акруг. На думку лідара партыі PAS Маі Санду, змяшаная сістэма галасавання ў карумпаванай краіне створыць мноства парушэнняў, "узмоцніць алігархічны рэжым". Чарговыя выбары ў малдаўскі парламент адбудуцца восенню 2018 года.

Прэзідэнт – за

Нягледзячы на пратэсты, парламент 72 галасамі з 101 прагаласаваў за ўнясенне змяненняў у заканадаўства. Камуністычная апазіцыя і фракцыя ліберал-дэмакратаў удзелу ў галасаванні не бралі.

Каментуючы на сваёй старонцы ў сацсетках прынятыя змены, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон выказаў задавальненне, што дэпутаты захавалі прапанаваную ім у красавіку гэтага года канцэпцыю законапраекта. На думку Дадона, новаўвядзенні дадуць магчымасць трапіць у парламент прадстаўнікам Прыднястроўя і замежнай дыяспары.

Пратэсты будуць прадаўжацца ў пятніцу, 21 ліпеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках