4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Такой нізкай падтрымкі, як цяпер, у Лукашэнкі не было за ўсе 24 гады

23
Раман Бяссмертны: Такой нізкай падтрымкі, як цяпер, у Лукашэнкі не было за ўсе 24 гады
РАМАН БЯССМЕРТНЫ
ФОТА: NEWSONLINE24.COM.UA

Афіцыйны візіт у Кіеў правадыра абумоўлены катастрафічнай эканамічнай сітуацыяй у Беларусі.

Пра гэта Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі ў 2010-2011 гадах Раман Бессмяртны паведаміў у інтэрв’ю Эспрессо.TV.

«Беларусь знаходзіцца ў архіскладаным эканамічным стане», - заявіў дыпламат і дадаў: «Такой нізкай падтрымкі, як цяпер, у Лукашэнкі не было яшчэ ні разу за ўсе 24 гады ягонага прэзідэнцтва. Гэтае пытанне будзе на першым месцы».

Таму, мяркуе Бяссмертны, Лукашэнка будзе казаць пра ажыўленне эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Украінай, паколькі выратаванне беларускай эканомікі з'яўляецца пытаннем падаўжэння ягоных прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Палітык патлумачыў, што Украіна цікавіць Беларусь ў пытаннях пастаўкі энэрганосьбітаў, сельскагаспадарчага машынабудавання, харчовай прамысловасці, будаўнічай галіны, а таксама супольнай вайскова-тэхнічнай вытворчасці (у тым ліку стварэнне супольных прадуктаў на экспарт).

Са слоў Бяссмертнага, з 2010-2011 года тавараабарачэнне Украіны з Беларуссю скарацілася ўтрая - з $7 да $2 млрд. І прычына таго, на ягоную думку, у палітычнай і эканамічнай «пупавіне», якой сучасная Беларусь прывязаная да Масквы.

Пры гэтым тэма спынення баявых дзеянняў на Данбасе, адзначыў Бяссмертны, з'яўляецца толькі «інфармацыйнай афарбоўкай гэтага візіту».

«Ні пытанні знаходжання ТКГ (Трохбаковай кантактнай групы. - Заўвага.), ні пытанні зместу работы ТКГ не залежаць ад правадыра Беларусі. Гэта залежыць ад таго, як будзе працаваць АБСЕ, як будзе працаваць «Нармандская чацвёрка», - заявіў Бяссмертны.

У Беларусі, адзначыў Бяссмертны, нават не было новых ідэй аб працы ТКГ, а праекты ўдзелу Беларусі як сябра АБСЭ ва ўрэгуляванні канфлікту «сышлі ў мінулае» яшчэ паўтара года таму.

Акрамя таго, Лукашэнка будзе запэўніваць украінскую старану, што падчас правядзення супольных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017» восенню гэтага года «усё будзе належным чынам», - дадаў Бяссмертны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках