10 траўня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі амбасадар у ЗША: Вучэнні «Захад–2017» недастаткова празрыстыя

1
Польскі амбасадар у ЗША: Вучэнні «Захад–2017» недастаткова празрыстыя

Беларуска-расейскія вучэнні нясуць патэнцыйную пагрозу.

Усходнееўрапейскія краіны знаходзяцца ў атмасферы "страху і нявызначанасці" ў сувязі з блізкімі ваеннымі вучэннямі Расеі і Беларусі "Захад–2017", заявіў амбасадар Польшчы ў ЗША Пётр Вільчэк.

Вучэнні "Захад–2017" пройдуць 14–20 верасня на тэрыторыі Беларусі.

"Праз недахоп празрыстасці мы не шмат ведаем пра гэта (вучэнні – рэд.). Гэта небяспека, перш за ўсё, для Украіны, але таксама і для іншых краінаў. Гэта патэнцыйная пагроза. Я не кажу, што нешта адбудзецца, якая атака ці правакацыя супраць чальцоў NATO. Але, тым не менш, ёсць атмасфера страху і нявызначанасці, асабліва звязаная з (вучэннямі) "Захад", – сказаў Вільчэк, выступаючы на Аспенаўскім форуме ў бяспецы ў ЗША, паведамляе РІА Навіны.

Раней шэраг краінаў NATO выказвалі занепакоенасць у сувязі з блізкімі вучэннямі. Так, Мінабароны Літвы падрыхтавала справаздачу пра пагрозы нацбяспекі і асаблівую небяспеку яно ўгледзела менавіта ў вучэннях "Захад–2017". Мінабароны Эстоніі таксама не выключыла інцыдэнтаў падчас вучэнняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках