27 красавiка 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве другі дзень пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі

7
У Кіеве другі дзень пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі

Дыктатара сустрэлі бел-чырвона-белымі сцягамі і пікетам у падтрымку Аватарава.

Як і на дзень раней, у Кіеве 21 ліпеня праходзіць пікет з нагоды візіту ва Украіну Лукашэнкі. Пад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны зноў сталі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітвязня Тараса Аватарава, паведамляе «Радыё Свабода».

На адным з плакатаў Лукашэнка паказаны з Уладзімірам Пуціным і подпісам «Два сапога пара» («Абое рабое»).

На пікеце прысутнічае і маці Аватарава Людміла, якая расказвае гісторыю сына, яна заяўляе, што ў Беларусі ўсё пастанаўляе не суд, а толькі сам Лукашэнка:

«У нас Бог над галавой, а не гэтыя спадары, – кажа яна, просячы не паказваць яе слёзаў. – Змагаліся, будзем змагацца, і не толькі за яго, а за ўсіх хлопчыкаў і дзяўчатак, якія тут».

Раней Людміла прасіла прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку заступіцца за сына, які абараняў цэласнасць украінскай тэрыторыі на Данбасе, але быў асуджаны ў Беларусі да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Аватараў называў суд над сабой помстай з палітычных прычынаў. Форум «Свабоду палітвязням» запатрабаваў вызваліць Аватарава ў ліку васьмі чалавек, якія заяўлялі пра пераслед з палітычных матываў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках