27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як халодны чэрвень адбіўся на коштах на гародніну

4
Як халодны чэрвень адбіўся на коштах на гародніну

Праз надвор'е морква падаражэла на чвэрць, капуста – на 66%.

Харчовыя тавары ў чэрвені сталі даражэйшымі на 1,3%. У лідарах росту коштаў гародніна – амаль на 15%. Асноўным чыннікам паскарэння росту коштаў на спажывецкім рынку ў чэрвені сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я, удакладняюць у Нацбанку, піша tut.by.

Летась кошты на гародніну пачалі зніжацца яшчэ ў траўні (-15,8%), а ў чэрвені прадоўжылі падзенне (-4,9%). У гэтыя ж месяцы іхні кошт зніжаўся і ў 2015 годзе, і ў 2014-м.

Але ў гэтым жа годзе нетыповая сітуацыя: кошты на гародніну падалі ў траўні (12,6%), але прыкметна павялічваліся ў чэрвені (+14,9%). Больш за ўсё падаражэла ў мінулым месяцы свежая белакачанная капуста (+66,6%). Для параўнання: летась у чэрвені яна патаннела на 12,7%. Прыкметней, чым звычайна, у мінулым месяцы таксама падаражэлі рэпкавая цыбуля (+9,4%) і морква (+25,9%).

Затое ў цяперашнім чэрвені менш выраслі кошты, чым за аналагічны перыяд летась, на буракі, часнок і замарожаную гародніну.

Таматы патаннелі ў мінулым месяцы прыкметней, чым звычайна (-10%), а вось кошты на свежыя агуркі ўпалі менш, чым звычайна (-19,1%). Салодкі перац у чэрвені летась стаў таннейшым (-1,1%), а ў мінулым месяцы падаражэў (+7,8%).

Пры гэтым бульба ў мінулым месяцы падаражэла менш, чым за аналагічны перыяд 2016 года (35,5% супраць + 64,3%).

Садавіна ў чэрвені летась патаннела на 3,1%, а сёлета падаражэла на 1,3%.

У цэлым кошты на плодаагароднінную прадукцыю ў чэрвені падскочылі на 7,6% адносна траўня, а адносна аналагічнага перыяду летась – на 17,2%.

«У гадавым вымярэнні прырост спажывецкіх коштаў павялічыўся з 6,1% у траўні да 6,5% у чэрвені 2017 года. У сілу неспрыяльных умоваў надвор'я, якія мелі месца ў другім квартале, значна паскорыліся (з 8,8% да 17,2% адпаведна) кошты на плодаагароднінную прадукцыю, што ў сваю чаргу адбілася і на коштах асобных пазіцыяў базавай інфляцыі (у першую чаргу ў сферы грамадскага харчавання ). Тым не менш у гадавым вымярэнні базавая інфляцыя захавалася на ранейшым узроўні і склала 5,3%, – адзначаюць у Нацбанку. – Такім чынам, паскарэнне інфляцыі абумоўленае ростам коштаў на асобныя тавары ў выніку неспрыяльных умоваў надвор'я, пры гэтым для большасці коштаў і тарыфаў захавалася ўмераная дынаміка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках