27 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін раскрыў сваю шпіёнскую мянушку

19
Пуцін раскрыў сваю шпіёнскую мянушку

Пры гэтым прэзідэнт РФ не разумее, навошта карыстальнікі інтэрнэту хаваюцца за псеўданімамі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас праграмы "Недзіцячая размова" распавёў, які ў яго быў псеўданім падчас вучобы ў выведвальнай школе.

Адказваючы на пытанне, якім нікам ён бы карыстаўся для камунікацыі ў сацсетках, Пуцін адказаў, што ў інтэрнэце ёсць мноства старонак з ягоным прозвішчам, але ён не мае да іх ніякага дачынення.

"Я, як вы ведаеце, пачынаў сваю працу ў органах замежнай выведкі, я карыстаўся тады часам у сілу неабходнасці тэхнічнымі псеўданімамі. Калі я ў выведвальнай школе вучыўся, у мяне быў псеўданім Платаў. Ва ўсіх былі псеўданімы, праца таму што такая", - распавёў Пуцін.

Прэзідэнт РФ растлумачыў, што цяпер выкарыстанне псеўданімаў для яго "проста недарэчна".

"Ніякай мянушкі я, вядома, сабе выбіраць бы не стаў, проста быў бы пад сваім уласным іменем. Гэта нармальна для ўсіх, чаго хавацца за нейкімі псеўданімамі?" - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках