27 красавiка 2024, Субота, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за пяць кілаграмаў: жыхарка Воршы нарадзіла волата

7
Больш за пяць кілаграмаў: жыхарка Воршы нарадзіла волата
ФОТА: VITBICHI.BY

Супрацоўнікі радзільні не ўзгадаюць такога буйнога немаўляці за апошнія трыццаць гадоў.

- Апошні раз такі буйны малы з'явіўся на свет у Воршы ў васьмідзесятыя, - распавядае kp.by галоўная лекарка Аршанскай радзільні Іна Крачэк. - І вось зноў волат у нас! Пяць кілаграмаў сто трыццаць грамаў, а рост - 64 сантыметры!

33-гадовая Таццяна Лінкевіч сына-волата нарадзіла 11 ліпеня. Хлопчык з'явіўся на свет здаровенькі. Сярод іншых немаўлят у радзільным доме ён, вядома, вылучаўся - амаль удвая большы ад усіх. І еў, як сапраўдны волат. Пакуль іншыя малыя выпівалі па дзесяць грамаў малочнай сумесі, ён мог і ўсе шэсцьдзесят з’есці.

Цяпер Таццяна з малым ужо дома. Гэта ейнае трэцяе дзіця. Старэйшыя сыночак і дачка з'явіліся на свет не такімі буйнымі, як малодшы брацік. Малы, хутчэй за ўсё, пайшоў у бацьку - усе мужчыны ў родзе Лінкевічай вялікія.

ФОТА: VITBICHI.BY

Маленькаму волату пры выпісцы з радзільні падарылі медаль і асаблівае пасведчанне аб нараджэнні ў Воршы. Але гэта не таму, што нарадзіўся ён такім вялікім. У гэтым годзе ўсім нованароджаным аршанцам уручаюць медалі і пасведчанні асобага ўзору - бо для горада гэта юбілейны год, Ворша святкуе сваё 950-годдзе. Такі ж медаль і прэзідэнту ўручылі.

Дарэчы, у Віцебску ў 2014 годзе Ганна Сіманковіч нарадзіла малога вагой 6.100, а ў 2015 у Юліі Сахаравай нарадзілася немаўля вагой 6.190 кілаграмаў. Усе волаты - хлопчыкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках