27 красавiка 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Піцеры просяць Цоя, у Менску – Міхалка»

«У Піцеры просяць Цоя, у Менску – Міхалка»

Вандроўны бэнд, які складаецца з музыкаў з Менска і Санкт-Пецярбурга, распавёў пра перавагі расейцаў і беларусаў.

У Піцеры праспяваць Цоя, у Менску – Міхалка – так кажуць пра спадзяванні слухачоў музыкі з беларускай сталіцы і Санкт-Пецярбурга, якія аб'ядналіся ў адзін бэнд.

Каманда грае на вуліцах трэці год, але так і не прыдумала сабе назву. Кажуць, яны то Сцяпан Разін II, то Dream Team, паведамляе tut.by.

Удзельнікі гурта нідзе не працуюць, пазнаёміліся яны ў расейскай паўночнай сталіцы, калі туды прыехаў мянчук Ягор. Цяпер ён зноў у Менску, куды ўзяў пагасціць Насцю і Юру.

Маладыя людзі зарабляюць сабе на жыццё не ў душных офісах, а вулічнымі выступленнямі. Кажуць, што на адзенне, ежу і падарожжы ім хапае. Што граюць для рознай публікі, дзе выступаюць у Менску – глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках