27 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падтрымаў законапраект аб санкцыях у дачыненні да РФ

4
Трамп падтрымаў законапраект аб санкцыях у дачыненні да РФ
Дональд Трамп

Адзін з пунктаў праекта закона - забарона прэзідэнту ЗША касаваць санкцыі без ухвалення Кангрэса.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае новую версію законапраекта аб санкцыях у дачыненні да Расеі, разгляд якой запланавана на аўторак, 25 ліпеня. Пра гэта ў нядзелю, 23 ліпеня, заявіла прэсавая сакратарка Белага дома Сара Сандэрс у эфіры тэлеканала ABC News, паведамляе РБК.

«Адміністрацыя падтрымлівае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расеі, асабліва ў тым, што тычыцца ўвядзення гэтых санкцый», - сказала Сандэрс.

Яна адзначыла, што першапачатковая версія законапраекта «была напісаная дрэнна». «Але мы змаглі папрацаваць з палатай прадстаўнікоў і сенатам, і адміністрацыя задаволеная тым, што змагла ўнесці патрэбныя змены. І мы падтрымліваем законапраект у тым выглядзе, у якім ён ёсць цяпер», - падкрэсліла Сандэрс.

Першапачатковая версія законапраекта пра новыя санкцыі, накіраваныя супраць Расеі і Ірана, была ўхваленая сэнатам 15 чэрвеня, аднак далейшае праходжанне дакумента замарудзілася ў палаце прадстаўнікоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках