27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі расеец запускаў беспілотнік ля будынка мінабароны

3
У Латвіі расеец запускаў беспілотнік ля будынка мінабароны
ФОТА: INFOCOPTER PORTAL

У Латвіі забаронены запуск беспілотнікаў ля аб'ектаў вайсковай інфраструктуры.

19 ліпеня ў Латвіі за запуск беспілотнага лятальнага апарата над будынкам міністэрства абароны краіны быў затрыманы грамадзянін Расеі. Пра гэта паведамляе сайт латвійскіх узброеных сіл.

Грамадзянін РФ быў перададзены паліцыі.

Ва ўстанове адзначаецца, што закон «Аб авіяцыі» ў Латвіі забараняе запуск беспілотнікаў бліжэй як на 500 метраў ад будынкаў вайсковай інфраструктуры, акрамя выпадкаў, калі іх выкарыстанне ўзгодненае з Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках