27 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын зноў запусціць ракету «па Японіі»

13
Кім Чэн Ын зноў запусціць ракету «па Японіі»
КІМ ЧЭН ЫН

КНДР рыхтуецца яшчэ да аднаго запуску ракеты.

Паўночная Карэя, відавочна, рыхтуецца да яшчэ аднаго ракетнага выпрабавання, паведамляе CNN са спасылкай на неназванага прадстаўніка міністэрства абароны ЗША. Паводле ягоных слоў, у горадзе Кусон у пятніцу былі заўважаныя транспартныя сродкі, якія перавозяць абсталяванне для запуску балістычных ракет.

Суразмоўца CNN адзначыў, што пасля выяўлення такога абсталявання запуск можа адбыцца цягам шасці дзён. Такім чынам, ён можа адбыцца 27 ліпеня, калі ў КНДР адзначаюць нацыянальнае свята ў гонар заканчэння Карэйскай вайны, дадаў чыноўнік.

4 ліпеня Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты, якую ў ЗША ідэнтыфікавалі як міжкантынентальную. З заяў Пхеньяна, яна можа несці цяжкі ядзерны зарад. Лідар КНДР удакладніў, што гэта падарунак янкі на Дзень незалежнасці.

Раней неаднаразова паведамлялася, што Вашынгтон гатовы задзейнічаць у дачыненні да Паўночнай Карэі ўвесь спектр магчымасцяў, каб абараніць ад ядзернай пагрозы сябе і сваіх хаўруснікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках