27 красавiка 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Малдовы выклікаў расейскага амбасадара «на прачуханку»

МЗС Малдовы выклікаў расейскага амбасадара «на прачуханку»

Пасла РФ выклікалі праз планы Расеі ў Прыднястроўі.

Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі выклікала пасла Расейскай Федэрацыі ў Малдове Фарыта Мухаметшына для абмеркавання акцый, прысвечаных 25-годдзю міратворчай місіі ў Прыднястроўі. Сярод іншага, амбасадару нагадалі, што ўдзел расейскіх чыноўнікаў і артыстаў у такіх акцыях можа прычыніць шкоду стасункам Малдовы і Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

«Кішынёў хоча захаваць прыязныя, даверныя і паважлівыя стасункі. Аднастаронняя арганізацыя святкавання гэтай даты з удзелам расейскай дэлегацыі безразважная», - падкрэслілі ў малдоўскім міністэрстве.

Таксама міністэрства падкрэслівае, што малдоўскія ўлады неаднаразова прапаноўвалі змяніць фармат міратворчай місіі на Днястры, якая даўно выканала ўсё, для чаго прызначалася, і зрабіць яе цывільнай, «што спрыяльна адаб'ецца на працэсе прыднястроўскага ўрэгулявання».

Раней сёння паведамлялася, што прарасейскі прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон выказаўся за ўвядзенне ў краіне прэзідэнцкай формы кіравання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках