2 траўня 2024, Чацвер, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарчанка пра «Маларосію»: Я толькі прапанаваў дыскусію

17
Захарчанка пра «Маларосію»: Я толькі прапанаваў дыскусію

Верхавод тэрарыстаў «ДНР» заявіў, што не ствараў новай «дзяржавы».

Верхавод тэрарыстаў «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў, што не ствараў новай «дзяржавы», а прапанаваў дыскусію. Пра гэта паведамляюць сайты ваеўнікоў, інфармуе liga.net.

«Канчатковыя пастановы яшчэ не прынятыя, але, самае галоўнае, дыскусія будзе працягнутая», - сказаў Захарчанка.

«Прычым мы не стваралі новай дзяржавы, мы прапанавалі дыскусію і зрабілі сваю прапанову», - дадаў ён.

Са слоў кіраўніка па «ДНР», ідэя стварэння новай дзяржавы атрымала «неадназначныя водгукі».

Паводле інфармацыі прапагандысцкіх расейскіх СМІ, 18 ліпеня Захарчанка заявіў, «аб стварэнні новай дзяржавы Маларосіі» замест Украіны.

Урад Нямеччыны асудзіў заяву Захарчанкі і чакае, што тое ж самае зробіць улада РФ. З такой жа заявай выступіла МЗС Францыі.

Прадстаўнік Расеі ў трохстаронняй кантактнай групе Барыс Грызлоў назваў заяву завадатара ваеўнікоў «ДНР» Аляксандра Захарчанкі не адпаведнай менскаму працэсу і нікчэмнай у прававым сэнсе.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў сказаў, што ў Крамлі «асэнсоўваюць» заяву Захарчанкі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках