4 траўня 2024, Субота, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія спецслужбы шпіёнілі за Макронам праз «Фэйсбук»

1
Расейскія спецслужбы шпіёнілі за Макронам праз «Фэйсбук»
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: CHESNOT / GETTY IMAGES

Спецагенты Лубянкі называліся «сябрамі сяброў» з кола прэзідэнта Францыі.

Спецслужбы Расеі стварылі блізу 20 фальшывых старонак у «Фэйсбуку», каб атрымаць асабістыя звесткі паплечнікаў дзейнага прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, паведамляе Reuters са спасылкай на неназванага амерыканскага кангрэсмена і яшчэ дзве крыніцы (пераклад – novayagazeta.ru).

Паводле інфармацыі агенцтва, расейскія спецагенты называліся сябрамі сяброў з кола прэзідэнта Францыі. Пры гэтым кампанія «Фэйсбук» пацвердзіла, што выявіла «шпіёнскія» старонкі і дэактывавала іх.

Паводле словаў прадстаўнікоў амерыканскай кампаніі, «шпіёнскія» старонкі былі заўважаныя яшчэ ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, а метады ўладальнікаў профіляў нагадвалі тэхніку, якой карысталіся хакеры з групоўкі Fancy Bear. Некаторыя СМІ звязваюць хакераў з расейскімі спецслужбамі.

Раней, у красавіку амерыканская кампанія «Фэйсбук» паведаміла, што мае намер заблакаваць блізу 30 тысячаў фальшывых старонак, якія распаўсюджвалі спам і недакладныя звесткі пра выбары ў Францыі. Аднак крыніцы Reuters называюць лічбу 70 тысячаў.

Нагадаем, сакратар палітычнага руху «Наперад!» Рышар Феран заявіў, што на той момант кандыдат у прэзідэнты Эмануэль Макрон стаў мэтай для кібератакі расейскіх хакераў і мішэнню для расейскіх СМІ. На ягоную думку, Масква падтрымлівае «прарасейскіх кандыдатаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках